15 сакавіка 2025 г. — 60 гадоў з дня стварэння Дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Маларыцкая ПМК-20» (1965)
Дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Маларыцкая ПМК-20» сваю гісторыю адлічвае з 15 сакавіка 1965 г. Маларыцкай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. Неўзабаве была сфарміравана першая брыгада будаўнікоў, якой кіраваў М. Крэнь. Першым аб’ектам стала будаўніцтва збожжасховішча на 500 т у в. Ланская.
1 лютага 2025 г. — 60 гадоў з дня стварэння дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення № 179 у г. Маларыта (1965)
Загадам Брэсцкага ўпраўлення шашэйных дарог № 7 ад 1 лютага 1965 г. быў утвораны дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 179 у г. Маларыце. Тады ў сетку ДЭУ-179 было перададзена для абслугоўвання 204 км найбольш важных мясцовых дарог Маларыцкага раёна.
16 лістапада 2021 г. — 55 гадоў з дня заснавання Дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Жабінкаўская ПМК-10» аб’яднання «Брэстаблсельбуд» (1966)
У сярэдзіне 1960-х гг. у калгасах і саўгасах Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці актыўна развіваліся вытворчая і сацыяльная базы, аб’ёмы будаўніча-мантажных работ былі вялікія. Аднак раздробленасць будаўнічых брыгад, кантор, участкаў у раёне для ўзвядзення больш маштабнага аб’екта патрабавала дапамогі з боку.
25 мая 2017 г. – 60 гадоў з часу арганізацыі Брэсцкага абласнога будаўнічага трэста № 8, адной з буйнейшых будаўнічых арганізацый вобласці (зараз ААТ «Будаўнічы трэст № 8»; 1957)
Будаўнічы трэст № 8 у г. Брэсце быў створаны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР і загадам Галоўбуда БССР 25 мая 1957 года. Будаўнічыя трэст-пляцоўкі № 7 г. Брэста, № 5 г. Баранавiчы і № 16 г. Пінска Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва, Брэсцкае ўпраўленне начальніка работ № 927 Міністэрства будаўніцтва БССР і аўтакалона былі аб’яднаны і пераўтвораны ў Брэсцкі абласны будаўнічы трэст № 8.